Што кажуць аб нас палякі?
хэлоў
[info]subel
Originally posted by [info]buyalski at Што кажуць аб нас палякі?
От такія мы, беларусы! Калі верыць характарыстыцы, разьмешчанай у № 39 "Нашай Нівы" 1912 г. (каб тэкст быў чытэльным, я трошкі зьмяніў яго: паставіў свае знакі прыпынку, усучасьніў правапіс ды выдаліў пэўныя сказы, а дзе-ні-дзе зьмяніў парадак словаў):

"У польскай газэце "Ziemia" М. Ф. друкуе абшырную стаццю пад загалоўкам "Вітэбск і вітэбшчына", у каторай разьбірае гісторыю гэтай нашай старонкі. У адным з апошніх нумароў гэтай часопісі М. Ф. дае характарыстыку натуры беларускага народу і вось што ён піша:

"Беларус на пагляд неказісты, каранасты, сярэдняга ўзросту, ня вельмі лоўкі, мае валасы сьветлыя, вочы шэрыя, глыбока пасаджаныя, твар круглую, па большай часьці асалавелую, а разам з гэтым ён цяжкі, лянівы і нехлямажы. Нягледзячы на гэта, беларус бязьмерна вытрывалы, ня менш цьвёрды, але робіць усё і гаворыць з расстаноўкай, памалу, паводле прыказкі: "памаленьку - далей станем".

Натура беларуса - ягоная душа! Хто ж лепей мог пазнаць яе за мяне, - піша М. Ф., - каторы ссябраваўся, пакумаўся, акружаны хрэсьнікамі, каторыя называюць мяне "бацькам" і "дзядзькам", з грамадай "кумоў" і слуг - ня слуг, але верных і душой мне адданых прыяцеляў, быццам пад роднай страхой гадоў з паўкапы паміж імі пражыў - я, перш з кпінкамі і недавер'ем мазурам празываны.

О, бо і ня лёгка, доўгіх гадоў трэба, пакуль гэту душу дзіўна скрытную і вечна падайзрывую скааптуеш ды зьяднаеш. Зь беларусам трэба перш мяшок солі зьесьці, трэба перш пераняць ягоны сьветагляд, аддаць належную пашану яго спрадвечным установам (звычаёваму праву), да каторых больш чым да Бога ён прывязаны. Трэба перш пераняць прастату мудраца і ягоны спакой, а тады атрасьціся зусім з панскай фанабэрыі і ня сказам, а паказам прамаўляць.

І калі толькі зможаш накінуць гэткія ланцугі на сваю душу, зможаш гэтак перамяніцца, тады можаш быць пэвен, што раней-пазьней сэрца беларуса здабудзеш, а, здабыўшы, можаш ужо на яго лічыць больш, чым на прыказковага "мужыка-мазура" і на ўсіх казакоў легендарнага эміра!

"На Украіну даўней палякі пасылалі сваіх сыноў па багацце, на Літву і Беларусь - па розум". Там цябе "людзкіх звычаяў" навучаць, а разам з гэтым цябе навучаць панаваць над сабой, зялезнай вытрываласьці, нечуванай цярплівасьці.

Едучы на Беларусь, гадзіннік можаш сьмела каму-колечы падарыць на памятку, бо там дарогі пустыя, магільная ціш, не пералюднена. Работа там робіцца не паводле гадзінніка, а паводле розуму і варункаў і ня йначай, як толькі на меру. Гэтак парабак летам, калі авадні пачынаюць дакучаць жывёле, закурыўшы люльку, не пытаючыся, ідзе з плугам і, да сьнедання адваліўшы адмераны кавалак поля, пасьля ўжо цэлы дзень дагары брухам ляжыць, пакуль сонца ня зьнізіцца.

Паважны і ўважны беларус заўсёды мяркуецца, заўсёды крытычны да сьвету, да людзей, нават да Бога самога, таксама паткпівае сабе з палешука і з кароннага паляка. Праўда, жвавасьць, энэргія, зручнасьць і здольнасьць апошняга дзівіць яго, а агладу паляка беларус заўсёды пахваляе, толькі з усім гэтым глядзіць на яго з паблажкай - вось, як на дзіця!

Бо беларус, як гэта ўжо я вышэй намякнуў, скрытны ў такой меры, што яму не разьвяжа языка нават і той дух, заткнёны ў бутэльцы, калі ў ягонае цела ўступіць. І вось гэта галоўная прычына гэнай паблажкі, бо ў яго розуме паняцце аб нармальным чалавеку нельга пагадзіць з дабрадушнасьцю, шчырасьцю і шчабятлівасьцю, якія адзначаюць мазура. Дык затое аб ніякіх бліжэйшых стасунках з чалавекам, каторы праз сваю шчабятлівасьць мог бы яго разам з сабой выдаць, гутаркі быць ня можа. У пераконанні беларуса сярэдні паляк куды ніжэй стаіць паводле розуму за ягонага сына - блазьнюка, каторы на кожнае пытанне мае пастаянны адказ: "ня ведаю", "ня знаю".

Побач з гэтым разіць яго паляк сваей рызыкай у інтарэсах, спохватам да чыну, сваей лёгкай пастановай, вясёласьцю і гарачай натурай. Беларус пакуль што пастановіць, мае заўсёды гатовы адказ "памяркуюся", "памысьлю" і на гэтым ніколі на траціць. Асьцярожнасьць - галоўная яго азнака. Мазур мае душу рагатую, а беларус, так сказаць, мешкаватую, і ў гэтым іх розьніца. Беларус заўсёды пакорны і ціхі, як вада. Як сьвятая зямля ён прыймае ўсё моўчкі. Умеласьць панаваць над сабой у ім такая, што ён ніколі не пакажа свайго абурэння ды абражэння, асабліва перад сілай.

Упадабаўшы спакой, беларус унікае сварак і змагання і заўсёды гэтак робіць, радзіць, паступае, каб благога ня выклікаць, каб "было ціха ліха". З душы ягонай ніводзін крык не вырываецца гэтак часта, як "сьвяты спакою, добра з табою!" Дык няма дзіва, што вясёлы і лёгкадушны паляк здаецца яму дзіцём, а велікарус зь ягонай "шырокай натурай" і ўсімі добра вядомымі норавамі выклікае ў ім страх і прымушае як можна далей адсувацца ад яго.

Для жыда, каторага дзякуючы сваім хітрыкам беларус часам выводзіць ў поле, ён мае нейкую ўвагу. Каб знаў чэха, немца, напэўна паважаў бы іх, бо з-паміж плямёнаў сярэдне- і ўсходнеславянскіх беларус найбольш прыпамінае немца, ад каторага адрозьнівае яго бязладнасьць і неахайнасьць. Па-за гэтым абодвума кіруе толькі розум, паказваць душы і пачуцця ў паступках сваіх яны ня любяць".

Схарактызаваў беларуса п. М. Ф. цікава, а праўдзіва ці непраўдзіва - судзіце беларусы самі.

Палачанін"
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

У Хрыстафора Калумба знайшлі беларускія карані - TUT.BY | НОВОСТИ
хэлоў
[info]subel
Галоўнае - кім ён сам сябе лічыў, гэны Калумб. Хоць і мог наўмысна хаваць сваё паходжаньне за мэтай бясьпекі, але я ня веру, што ён хоць дзе калі назваўся бы беларусам, ліцьвінам ці хоць палякам.А артыкулы такія - гэта ўсё праява комплексу няпоўнавартасьці нацыі, я лічу.

У Хрыстафора Калумба знайшлі беларускія карані
  • Leave a comment
  • Add to Memories

лятаючыя талеркі
куру цыгару
[info]subel
палётаем яшчэ на такім пры нашым жыцьці?

http://www.youtube.com/user/boazal

  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
хэлоў
[info]subel

крута-а-а-а. добра яшчэ, што ў Міхалка, ад татушак вольнае больш-меньш прыстойнае месца знайшлося пад Пагоню.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Silicon Valley
куру цыгару
[info]subel
Цікава, які невук некалі пераклаў з ангельскай цудоўную геаграфічную назву Silicon Valley нейкім тэхнагенным "Сыліконавая даліна". Гэта ж "Крэмневая даліна". І прыжылося ж, бля.

Ангельскія "silicon" (крэмній) і "silicone" (сылікон) пішуцца і вымаўляюцца парознаму, аднакарэнныя, але азначаюць розныя ўявы. Як у майго Яніка зараз у 2-й клясе ў падручніку "Чалавек і сьвет" пішуць, першае - гэта аб'ект нежывой прыроды, а другое - гэта аб'ект працы чалавека.
  • Leave a comment
  • Add to Memories

заявачкі
ніньдзя
[info]subel
ух і прапёрла Міхалка!!! усё беларускае інтэрнэт-грамадства, хіба, гэта посьціць. і я хачу.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

БАТЭ Барысаў
хэлоў
[info]subel
Што за фігня, бля? Сёдня па "Эўраньюз" у спартыўных навінах пра вынікі футбольных сустрэч напісалі не "BATE", а "Borisov". Мне не падабаецца. Ці клюб ужо перайменавалі?
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Gosci
хэлоў
[info]subel
free counters
Free counters

троху пра Мову
хэлоў
[info]subel
Таму, хто рабіў гэты знак, павінна быць сорамна. Калі беларуская мова стане адзінай дзяржаўнай, патрэбная будзе нейкая моўная камісія ці які яшчэ дзяржаўны орган з паўнамоцтвамі праверкі і пацьверджаньня усёй вонкавай рэклямы, аб'яваў на транспарце, дарожных указальнікаў і г.д.. Мы, беларусы, у агульнай масе рэальна кепска ведаем мову.

.

Дарэчы, мой Янік зараз у школе вучыць расейскі альфабэт, дык учора я мучаў яго з вымаўленьнем назваў літар "Ч" і "Щ". Ніяк не выходзіць у яго казаць мякка. Ангельскія гукі ўсе адразу атрымліваюцца выдатна. А з гэтымі расейскімі, ну ніяк. Толькі "чэ" і "шча" альбо "стя".

Вось такая інтэрферэнцыя ў розныя бакі.


А такой мовы трэба як мага больш. Гэтая фотка з budzma.org


  • 5
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Як знайсьці ў Ялце магілу Максіма Багдановіча
хэлоў
[info]subel
У мінулую суботу вяртаўся зь сямействам з Крыма, былі мы ў Сімеізе. Вырашыў па дарозе ўсё ж заехаць у Ялту і наведаць такі магілу Багдановіча, бо шмат разоў зьбіраўся, але так і ня выбраўся, усё неяк з часам напружна было. Дык зайшоў у інтэрнэт і пачаў гуглы ды яндаксы цярушыць. І што б вы думалі, узгадкаў шмат, фотак розных, але нідзе не было, як магілу знайсьці, і дзе яна дакладна знаходзіцца. На адным толькі сайце знайшоў, што Багдановіч быў пахаваны на новых гарадскіх могілках. Гэта НЯПРАЎДА!!! Новыя могілкі знаходзяцца па дарозе на Ай-Петры. Там Максіма няма. Ён рэальна ж пахаваны на СТАРЫХ гарадскіх могілках. А як яго наведаць, слухайце. Язык мой мне дапамог знайсьці.

Старыя гарадскія могілкі знаходзяцца за паваротам на Лівадыю. Я ехаў не ад Ялты, а з боку Сімеіза,таму я зварочваў управа.







Як зьвярнулі на Лівадыю, праз пару сот мэтраў зьлева ўбачыце гэныя могілкі, вось такая там брама



Побач вельмі прасторная аўтастаянка, там кідайце машыну і можна ісьці адсюль, але прыйдзецца пешшу прайсьці праз усе могілкі недзе зь кілёмэтр. Па гэтай шырокай алеі ідзіце прама, троху яна зьверне ўлева, і на вялікім перакрыжаванні зварочвайце ўправа ўніз на поўдзень і да самага канца. Дойдзеце ззаду да канторы. Вось так яна выглядае сьпераду ад галоўнага ўвахода на могілкі.




Можна ж сюды прама да гэтай канторы пад'ехаць на машыне. У такім выпадку працягваем рухацца ад шашы далей уніз у горад, могілкі застаюцца зьлева, мы аб'яжджаем могілкі праз горад. Не разганяцца моцна, бо будзе з галоўнай дарогі вельмі круты пад вострым вуглом паварот улева. І потым ніжэй на павароце ізноў трэба будзе зьехаць да гаражоў лявей ад дарогі. Праз гэныя гаражы даедзеце да канторы, і адсюль пачынаем. У канторы, дарэчы, цётка ведае, дзе магіла, яна мне расказала, як шукаць, але усё роўна я потым кругамі вакол магілы хадзіў, бо заўважыць яе нялёгка. Станьце перад канторай, каб бачыць яе, як на фотке вышэй, і паварочвайце управа на шырокую алею. Там яшчэ будзе вось такі ўказальнік (я, праўда, яго заўважыў толькі, як ужо з могілак сыходзіў):




Далей па гэнай алеі ідзіце пару сот мэтраў, будзе вялікае перакрыжаванне, вам далей прама, потым справа вайсковыя могілкі, мінаем іх, і падыйдзецё да вось такога перакрыжавання з кантэйнэрамі для сьмецця. Сама сьцежка пойдзе лявей, управа пойдуць вузейшыя сходы, а прама ўніз ідуць шырэйшыя сходы, нам туды, прама.



Адлічыце роуна 50 прыступкаў і справа троху далей паза вялізным гранітным помнікам убачыце Максімаў бюст.





Магілка дагледжаная. Але кветак, акрамя пластмасавых васількоў, не было (на фота гэта ўжо нашыя ляжаць). Ёсьць мяцёлка, ігліцу ўсю ад сосен жонка мая павымела. Высока на дрэве, што побач, вісяць рэшткі ад бел-чырвона-белага флага і фанэрная Пагоня. Шкода, я не здагадаўся захапіць з сабой наш сьцяжок, каб там пакінуць. На ствале выдзерта
"Жыве Беларусь", чаго ня варта было некаму рабіць, каб не псаваць дрэва.

Прасьпявалі Максіму ягоную "У Вільні" ("Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт...")


Хто будзе па Крыму падарожнічаць, заяжджайце да Максіма, кветак у яго мусіць быць адназначна шмат больш.
  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

новая беларуская мова
хэлоў
[info]subel
сёдня у суполцы by_mova вось такі дакумэнцік паказалі.

 
  • 6
  • Leave a comment
  • Add to Memories

"Ветразь"
хэлоў
[info]subel
Некалі даўно мы жанілі нашага друга ў Маскве, гадоў 12 таму. Быў стол з гасьцямі зь Беларусі, быў стол з маскалямі. Нехта з гэных маскалёў, узбуджаны братэрскімі пачуцьцямі і алькаголем, ляпнуў, што няма ніякай беларускай нацыі, няма і ніякай беларускай мовы, а толькі ёсьць адзіны народ і дыялект "вялікага і магучага". Калі надыйшла чарга да мяне прамаўляць тост, я казаў, вядома, пабеларуску і пастараўся выкарыстаць толькі такія словы, якія б ня мелі аднолькавых каранёў з расейскімі. Рогат за іхным сталом адразу зьнік. А за нашым, наадварот, зьявілася радаснае ўзбуджэньне. Дык вось той мой друг на днях даслаў мне верш Сяргея Грахоўскага "Ветразь". У гэтым вершы наўмысьле няма словаў, сугучных расейскім. Раджу захаваць, на выпадак калі каму спатрэбіцца "аргумэнт" у спрэчцы на карысьць існаваньня самабытнай беларускай мовы.


Сяргей Грахоўскі
«Ветразь»

У выраі ветразь знікае
За хваляй, нібы на спачын,
І змора яго не злякае,
Не спыніць тугой далячынь.

У змроку зіхоткая здрада
Завабіць хлуснёй у віры,
На золку сканае прынада
І кволы прамень на жвіры.

Раптоўна згаданыя мроі
У карунках пяшчотнай тугі
Павольна знікаюць, як строі,
У бязважкасці кволай смугі.

Знікае ўсхвалёваны ветразь:
З кунегаю пільна сачу,
Як водар аздобіў паветра,
І ў бездані знічкі лічу.
  • 6
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Прыгоды Чыпаліны
хэлоў
[info]subel
Зараз мае малыя чытаюць "Прыгоды Чыпаліны" Джані Радары. Дзякуй выдавецтву "Харвест", што ёсьць нешта дзецям талковае пабеларуску пачытаць. Ці можна было памысьліць раней, што чалавеку на другой палове свайго чацьвертага дзясятка год казачныя гісторыі будуць здавацца зусім ня казачнымі.

  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
куру цыгару
[info]subel
"Лепш запаліць сьвечку, чым клясьці цемру."

Канфуцы
  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
хэлоў
[info]subel
Пра адыёзную асобу мастака Алеся Пушкіна вы, напэўна, ўжо чулі. Гэта той, каторы падвёз да рэзыдэнцыі Лукашэнкі, ня памятаю дакладна калі, і вывярнуў тачку з гноем. Вось сёдня яшчэ пра яго прачытаў у Народнай Волі. Вельмі весела. Раджу.

http://www.nv-online.info/by/143/culture/26251.htm
  • 1
  • Leave a comment
  • Add to Memories

Аўтарадыё
ніньдзя
[info]subel
Я радыё слухаю толькі калі за стырном машыны. Ужо каторы дзень езьдзіць мне вельмі сумна. Няма "Аўтарадыё", а я акрамя іх нічога ня слухаў і ня слухаю. Буду, канечне, улюбёныя дыскі ўжо па якім крузе пускаць, але ж так няма адчуваньня жывога кантакту, калі ты ў машыне як быццам і не адзін. Яшчэ ёсьць мабіла і гучная сувязь. І друзі, каму можна пазваніць. Рухтуйцеся, даражэнькія, буду вам часьцей сваімі доўгімі размовамі надакучваць.

А підарам блядскім крычу: ВЯРНІЦЕ МНЕ АЎТАРАДЫЁ !!!
  • 3
  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
ніньдзя
[info]subel
недзе гадкоў 15 таму вось такую песеньку напісаў, нешта прыгадалася сёдня:

БАЛОТА

Што я?
Які шлях мой? Які?
І калі праляплю свае вочы?

Зброя?
Пралячу, ці прыйдзецца паўзьці?
Ці сьляпым буду крочыць?

Мора хвалі
тут застылі сьмярдзючай
балотнай дрыгвою

і схавалі
пад зялёнаю цінай
непакой свой, магутнасьць прыбою.

прып.
А сум балота вякамі гадуе пажар,
Ногі смокча дрыгва, не дае нам разгону.
Залівае крывёй усход Сонца абшар.
Няхай высмаліць ўсё,
дасьць агню шлях з палону!!!

Зграя
Зграя шэрая тут
Зусім ня з нашага краю.

Злая,
Ашчэрыўшы зубы,
Смуродам сваім падыхае.

Здрада.
Усё навокал атручана
Брыдкаю здрадай.

Слава.
Пад якою маўрою
Наша слава былая схавана?

прып.
А сум балота вякамі гадуе пажар,
Ногі смокча дрыгва, не дае нам разгону.
Залівае крывёй усход Сонца абшар.
Няхай высмаліць ўсё,
дасьць агню шлях з палону!!!
  • Leave a comment
  • Add to Memories

(no subject)
хэлоў
[info]subel
Я на новы год быў "пчолкай". Але ж які ў мяне настрой паганы і на сьвяты быў, і асабліва зараз.

  • 2
  • Leave a comment
  • Add to Memories

невядомае вядомае
загублены талент
[info]subel
Неяк тут злавіў сябе на думцы, што пару файных музычных рэчаў зь юнацтва ня маюць у мяне пэўнай прапіскі, т.б. ня ведаю дакладна, хто іх аўтар, хто выканаўца, так слухалася на зборачках. Вось, напрыклад, "Moja i twoja nadzieja". Хто адразу назаве выканаўцаў, толькі чэсна?


Альбо "Oprocz blekitnego nieba", думаецё гэта Maanam? Так, і яны таксама гралі, але ўжо пасьля "Golden Life", хто ведае такіх?


Я дык вось зараз працягну па ютубе лазіць, паслухаю яшчэ што з гэных Hey і Golden Life.
  • 3
  • Leave a comment
  • Add to Memories

візы
піва ў лесе
[info]subel
усім, хто адстаяў у чэргах у загонах перад нямецкай, жмудзінскай, польскай ды інш. амбасадамі прысьвячаю

учора атрымаў сваю першую мульці шэнгенскую візу... аднаразовых ужо было мо з тузіны два. як я ненавіджу гэтае прыніжэньне !!!! ганьба нашаму МЗС, ганьба Эўразьвязу! ці будзе яшчэ пры нашым жыцьці бязьвізавы заезд у Эўразьвяз?

атрымліваў праз жмудзінскую амбасаду, друзі са Жмудзі з запрашэньнем дапамаглі. зайшоў на сайт, там электронная форма анкеты, папярэдні запіс, запісаўся, атрымаў талён, там указаны нумар акенца і час, калі явіцца. ну, думаю, цывілізацыя. пачакаў два тыдні да прызначанага дня, прыехаў, там натоўп, недзе некалькі соцень людзей, купіў страхоўку, тыкаюся са сваім талёнам туды-сюды і даведваюся, што чарга агульная, і талон мой пахую. адстаяў 3 гадзіны ў загоне, зьмерз, аж ногі ня гнуліся (ня ведаў жа, што цёпла апранацца трэба, потым захварэў, дарэчы, дагэтуль сапляю і кашляю). потым яшчэ гадзіну у самой амбасадзе праседзеў. зьвярнуўся ў акенца, як чарга падыйшла, а там нейкая МЫМРА. "чаму фота ня ўклеена?" а я ж ня ведаю, ці трэба яго ўклейваць, на сайце напісана, мець фота такога і такога кшталту, а ці клеіць, ці не - а нічога. раней, як у нямецкую амабсаду хадзіў, дык там ясна: адное фота на анкету клеіш, а другое так даеш. а тут думаю, яны ж яго павінны на візу адсканаваць, а ці ім будзе гэта зручна з анкеты рабіць - халера іх ведае, ну я і прынёс гэнае фота, скрэпачкай да анкеты прычапіўшы. тлумачу ёй, што ня ведаў, а яна мне - клей, на сайце усё напісана, уважліва чытаць трэба (клянуся, на сайце, дзе патрабаваньні на мульці справавыя візы, гэта не напісана, што ўклейваць трэба). а я ёй, маўляў, ня маю клею з сабою, а ў вас жа тут кантора, павінен быць, можа, вы памажыцё гэную фотку клеем, калі ласка. а яна мне: "вы што, ідзіот?" Мне тут людзі паднесьлі клей, я хуценька фотку ўклеіў, але яна мне ўжо паперы астатнія мае назад у скрыначку кінула і кажа, што арыгіналы дамовы і інш. папераў трэба прынесьці (гэта і праўда на сайце такое патрабаваньне ёсьць, хаця, бля, запрашэньне ў Вільні ў камісарыяце па міграцыі рэгістравалася, там арыгінал дамовы паказваўся). я пытаю, што зноў трэба стаяць у чарзе нанова? ці вы мне можа які талёнчык дадзіцё, каб я паднёс гэныя арыгіналы? не, кажа, запісвайцеся нанова.

дарэчы, толькі з акенца гэнай мымры (акенца нумар 5, калі хто з амбасады мой запіс будзе праглядаць, было гэта 2 лістапада, ганіце яе з працы, ганьбіць і амбасаду, і ўсю краіну) хамства, грубасьць гучна па усёй зале чулася, не я адзіны перажыў стрэс.

я думаў паслаць усё нахер. але людзі ў Вільні рабілі гэтае запрашэньне, хадзілі ў камісарыят яго візаваць, шкода іхнай працы, і страхоўку на 30 баксаў ужо купіў. карацей, запісаўся ізноў, праз тыдзень ізноў прастаяў 3 гадзіны перад амбасадай, потым ужо ў зале стаю і думаю, калі надыйдзе мая чарга, і я ізноў да гэнай мымры трапляць буду, лепш пайду пераб'ю талёнчык і яшчэ лішнюю гадзіну там праседжу, абы да гэнай кікімары не патрапіць. пашанцавала (бо было ўжо амаль да яе ісьці, адзін хлапец перад ейным акенцам нешта даўжэй за іншых "высьвятляў", і яна не пасьпела гузічак націснуць). нармальная цётка ў іншым акенцы ветліва і прыемна мае паперкі прыняла, падказала, што ў анкетцы хуценька рукой падправіць, і з мілай усьмешкай разьвіталася.

выснова такая - ня хоча нас Эўропа ў сваю сям'ю, ці хаця б у добрыя суседзі, іначай не рабілі б нам столькі цяжкасьцяў, каб да іх зьезьдзіць. няхай бы наадварот не сракай да нас, да беларускага народа, а тварам, каб чым больш беларусаў да іх езьдзілі, глядзелі іхны ўклад жыцьця, далучаліся да эўрапэіцкіх каштоўнасьцяў і стандартаў. беларусы меньш бы на ўсход азіраліся. а так, атрымліваецца, яны не дыктатуру ізалявалі, а цэлы народ, з эўрапэіцкай гісторыяй і традыцыяй ня меньшай, чым у тых жа жмудзінаў.

крыўдна.
  • 1
  • Leave a comment
  • Add to Memories

You are viewing [info]subel's journal